ДЗЯРЖАЎНЫ ТЭХНІЧНЫ АГЛЯД АЎТАМАБІЛЯЎ
Дыягнастычная станцыя №20
вул. Карла Лібкнехта, 54

Час працы:
Аў-сб: 8.00 – 17.00 Перапынак: 12.00 – 13.00
Папярэдні запіс па спасылцы бо па тэл. +375 33 333-43-30, +375 29 337-43-30, +375 25 535-43-30, +375 17 200 75 42 у працоўны час.
Без папярэдняга запісу – у парадку чаргі.
Кантактныя тэл. па арганізацыйных пытаннях: +375 33 333-43-30, +375 29 337-43-30, +375 25 535-43-30, +375 17 226 40 54.
Тарыфы на праходжанне дзяржтэхагляду вы можаце паглядзець тут.
Водгукі:
Плюсы:
- Вельмі зручны пад’езд і месцазнаходжанне, асабліва для тых, што тэрытарыяльна знаходзяцца ў Маскоўскім раёне.
- Адсутнасць чаргі.
- Магчымасць папярэдняга запісу.
- Адсутнасць «валакіты» з афармленнем дагавораў з юрыдычнымі асобамі – дагавор можа афармляцца на месцы на працягу 5-7 хвілін.
- Хуткая зладжаная праца вопытных добразычлівых інжынераў-дыягностаў.
Мінусы: няма.
Дакументы для фізічных асоб:
- Квітанцыя аб аплаце за ідэнтыфікацыю МС, рэгістрацыю і афармленне дазволу на допуск да ўдзелу ў дарожным руху (налепка на лабавое шкло) – 0,3 БВ (пры аплаце праз АРІП квітанцыя не абавязковая). Інфармацыю аб плацяжы можна даведацца па спасылцы.
- Квітанцыя аб аплаце за праходжанне тэхнічнага агляду МС. Кошт можна даведацца па спасылцы.
- Пасведчанне аб рэгістрацыі ТС (тэх. пашпарт).
- Пасведчанне кіроўцы.
- Страхавое пасведчанне.
Дакументы для юрыдычных асоб:
- Даверанасць на права прадстаўлення юр. асобы пры праходжанні МС на дзяржтэхагляд (тэкставая).
- Аплатнае даручэнне аб аплаце дзяржаўнай пошліны за выдачу дазволу на допуск транспартнага сродку да ўдзелу ў дарожным руху (з арыгінальнай пячаткай банка). Інфармацыю аб кошце для юр. асоб можна даведацца па спасылцы.
- Аплатнае даручэнне аб аплаце за ідэнтыфікацыю МС, рэгістрацыю і афармленне дазволу на допуск да ўдзелу ў дарожным руху (налепка на лабавое шкло) – 0,3 БВ. Інфармацыю аб плацяжы можна даведацца па спасылцы.
- Дагавор: разавы – можна раздрукаваць загадзя ўставіўшы рэквізіты свайго прадпрыемства (спасылка), альбо заключыць на дыягнастычнай станцыі непасрэдна перад праходжаннем дзяржтэхагляду; гадавы дагавор – звярнуцца ў юрыдычны сектар (цэнтральны ўваход, 2-гі паверх, каб. 69, тэл. +375 17 200 28 23) у працоўны час (9.00 – 18.00 пн-пт).
- Пасведчанне аб рэгістрацыі ТС (тэх. пашпарт).
- Пасведчанне кіроўцы.
- Страхавое пасведчанне.
Падрыхтоўчыя аперацыі перад заездам МС на лінію:
- транспартны сродак падаецца на тэхагляд у чыстым выглядзе, у салоне не павінна знаходзіцца пасажыраў;
- забяспечыць наяўнасць вадкасці ў бачку амывацеля;
- забяспечыць доступ да элементаў мацавання колаў і колавых дыскаў;
- пры наяўнасці на транспартным сродку газавага абсталявання забяспечыць наяўнасць у баку вадкага паліва і паліва ў газавым балоне;
- пакласці на пасажырскае сядзенне аптэчку, вогнетушыцель, знак аварыйнага прыпынку.
Для аўтамабіляў, абсталяваных ГБО, дадаткова:
- забяспечыць доступ да клеймаў газавага балона, на якім маецца інфармацыя пра дату агляду;
- забяспечыць наяўнасць паліва ў паліўным баку і газу ў газавым балоне.
Акт аб аглядзе газавага балона (пры адсутнасці кляйма на балоне пра дату агляду).