Аўтатранспартная дзяржаўная ўстанова «Белтрансспецаўта» Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

220004, г. Мінск, вул. Карла Лібкнехта, 54.
E-mail: beltransspec@udp.gov.by
Асноўная дзейнасць: Тэл: 8 (017) 2704678
Паслугi: Тэл: 8 (017) 2704677

Звароты выкладаюцца на беларускай або рускай мовах.

Пісьмовы зварот грамадзян у абавязковым парадку павінен утрымліваць:

  • найменне “Белтрансспецаўта” альбо службовай асобы, якім накіраваны зварот;
  • прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку або ініцыялы грамадзяніна;
  • адрас месца жыхарства (месца знаходжання);
  • выкладанне сутнасці звароту;
  • асабісты подпіс грамадзяніна (грамадзян)

Пісьмовы зварот юрыдычнай асобы ў абавязковым парадку павінна ўтрымліваць:

  • найменне “Белтрансспецаўта” або яго структурнага падраздзялення (арганізацыі) альбо службовай асобы, якім накіраваны зварот;
  • поўную назву юрыдычнай асобы;
  • месца знаходжання юрыдычнай асобы;
  • выкладанне сутнасці звароту;
  • прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку асобы, упаўнаважанай падпісваць звароты;
  • асабісты подпіс кіраўніка або асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты, завераны пячаткай юрыдычнай асобы.

Да пісьмовых зваротаў, падаваным прадстаўнікамі заяўнікаў, прыкладаюцца дакументы, якія пацвярджаюць іх паўнамоцтвы. У
зваротах павінна ўтрымлівацца інфармацыя аб выніках іх папярэдняга разгляду з дадаткам (пры наяўнасці) пацвярджаюць гэту
інфармацыю.

Почтовый адрес, режим работы: 220004, г. Минск, ул. К.Либкнехта,54. Пн-Пт 9.00-18.00, обед 13.00-14.00.

Пакідаюцца без разгляду па сутнасці звароту, якія (па якіх):

  • выкладзены не на беларускай або рускай мове;
  • не ўтрымліваюць прозвiшча, уласнага iмя, iмя па бацьку, адрасы месца жыхарства (месца знаходжання) грамадзяніна;
  • не ўтрымліваюць поўнай назвы юрыдычнай асобы і адрасы яго месца знаходжання, прозвiшча, уласнага iмя, iмя па бацьку кіраўніка або асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты (для юрыдычных асоб);
  • утрымліваюць тэкст, які не паддаецца чытанню;
  • утрымліваюць нецэнзурныя або абразлівыя словы або выразы;
  • падлягаюць разгляду ў адпаведнасці з заканадаўствам аб канстытуцыйным судаводстве, грамадзянскім, грамадзянскім працэсуальным, гаспадарчым працэсуальным, крымінальна-працэсуальным заканадаўствам, заканадаўствам, якое вызначае парадак адміністрацыйнага працэсу, заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах альбо ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі ўстаноўлены іншы парадак падачы і разгляду такіх зваротаў;
  • змяшчаюць пытанні, якія не адносяцца да кампетэнцыі Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь;
  • прапушчаны без уважлівай прычыны тэрмін падачы скаргі;
  • пададзены паўторны зварот, калі ён ужо быў разгледжаны па сутнасці і ў ім не ўтрымліваюцца новыя абставіны, якія маюць значэнне для разгляду звароту па сутнасці;
  • з заяўнікам спынена перапіска.