Аб установе
- КІРАЎНІЦТВА ЎСТАНОВЫ
- СФЕРА ДЗЕЙНАСЦІ ЎСТАНОВЫ
- ГІСТОРЫЯ
- НАША ЖЫЦЦЁ
- ЗДАРОЎЕ
- ГРАМАДСКІЯ АРГАНІЗАЦЫІ
- ПРАВАВАЯ ІНФАРМАЦЫЯ
- СУПРАЦЬДЗЕЯННЕ КАРУПЦЫІ
- АДМІНІСТРАЦЫЙНЫЯ ПРАЦЭДУРЫ
Кіраўніцтва ўстановы
Дырэктар установы: Малееў Аркадзь Барысавіч
Кантактны тэлефон: (+37517) 2704678
Першы намеснік дырэктара: Александровіч Артур Аляксеевіч
Кантактны тэлефон: (+37517) 2709682
Намеснік дырэктара: Паноў Андрэй Аляксандравіч
Кантактны тэлефон: (+37517) 2705907
Галоўны інжынер: Лобаў Юрый Віктаравіч
Кантактны тэлефон: (+37517) 2705062
Галоўны бухгалтар: Казлоўская Таццяна Сяргееўна
Кантактны тэлефон: (+37517) 2705436
Аўтатранспартная Дзяржаўная ўстанова “БЕЛТРАНССПЕЦАЎТА” Упраўлення справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь створана ў адпаведнасці з загадам Кіраўніка справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 5 верасня 1994 года №33 “Аб пераўтварэнні падведамных прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў”.
Органам дзяржаўнага кіравання ўстановай і заснавальнікам з’яўляецца Упраўленне справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Установа створана ў мэтах транспартнага абслугоўвання дзяржаўных органаў, якія вызначаюцца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.
Сфера дзейнасці ўстановы
- забеспячэнне на высокім узроўні транспартным абслугоўваннем дзяржаўных органаў, якія вызначаюцца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь;
- транспартнае абслугоўванне афіцыйных асоб, якія наведваюць рэспубліку, і дэлегацый замежных дзяржаў;
- транспартнае абслугоўванне арганізацый, прадпрыемстваў, насельніцтва, замежных прадстаўніцтваў;
- перавозкі грузаў у рэспубліканскіх і міжнародных зносінах;
- правядзенне дзяржаўнага тэхнічнага агляду транспартных сродкаў;
- прадастаўленне месцаў захоўвання аўтобусаў, легкавых і грузавых аўтамабіляў;
- паслугі па мыцці аўтамабіляў іншых арганізацый і прыватных уладальнікаў;
- дыягностыка, тэхнічнае абслугоўванне і рамонт аўтамабіляў;
- падрыхтоўка кіроўцаў катэгорыі “А”, “B”;
- арэнда памяшканняў і аўтамабіляў;
- ажыццяўленне іншай прадпрымальніцкай дзейнасці, накіраванай на атрыманне прыбытку для памяншэння спажывання грашовых сродкаў з рэспубліканскага бюджэту.
НАША ГІСТОРЫЯ
1930 год
У адпаведнасці з пратаколам пасяджэння Савета Народных Камісараў БССР ад 2 студзеня 1930 г. № 33 было разгледжана пытанне аб арганізацыі пры ўпраўленні СНК урадавага гаража для абслугоўвання ўрадавых устаноў (дакладчык т.Калінін) і было прынята станоўчае рашэнне аб арганізацыі гаража для ўрадавых устаноў пры Доме ўрада.
1936 год
Пастановай Савета Народных Камісараў БССР ад 25 снежня 1936г. № 1679 “Аб урадавым гаражы” зацверджана Палажэнне аб Урадавым гаражы і парадак арганізацыі ўрадавага гаража.
1946 год
У адпаведнасці з законам СССР ад 15 сакавіка 1946 г. “Аб пераўтварэнні Савета Народных Камісараў СССР у Савет Міністраў СССР і Саветаў Народных камісараў саюзных і аўтаномных рэспублік – у Саветы Міністраў саюзных і аўтаномных рэспублік” Урадавы гараж СНК перайменаваны ў гараж Упраўлення справамі Савета Міністраў БССР.
1956 год
У адпаведнасці з пастановай Цэнтральнага Камітэта КП Беларусі і Савета Міністраў Беларускай ССР ад 4 верасня 1956 г. №54 “Аб упарадкаванні выкарыстання легкавых аўтамабіляў у міністэрствах, рэспубліканскіх ведамствах і арганізацыях”: гараж Упраўлення справамі Савета Міністраў БССР перайменаваны ў аўтабазу Упраўлення справамі Савета Міністраў БССР; створана аўтабаза Упраўлення справамі ЦК КПБ.
1991 год
У адпаведнасці з Пастановай Савета Міністраў Беларускай ССР ад 20 лістапада 1991 г. №433 “Аб стварэнні Галоўнага гаспадарчага ўпраўлення Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь” аўтабаза Упраўлення справамі Савета Міністраў БССР перададзена ў распараджэнне Галоўнага гаспадарчага ўпраўлення Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь”.
1992 год
У адпаведнасці з распараджэннем Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 8 студзеня 1992 г. №9р аўтабаза Упраўлення справамі ЦК КПБ перададзена Сакратарыяту Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь.
1994 год
У адпаведнасці з загадам Кіраўніка справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 4 верасня 1994 г. №33 “Аб пераўтварэнні падведамных прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў” на базе аўтабазы Галоўнага гаспадарчага ўпраўлення вытворча-гаспадарчых службаў і запаведнікаў Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь і аўтабазы Сакратарыята Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь створана Аўтапрадпрыемства Упраўлення справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
2001 год
Аўтапрадпрыемства Упраўлення справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь перайменавана ў Аўтатранспартную дзяржаўную ўстанову “БЕЛТРАНССПЕЦАЎТА” Упраўлення справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і зарэгістравана рашэннем Мінскага гарвыканкама ад 11 студзеня 2001 г. №23.