10 прынцыпаў здаровага ладу жыцця
Здароўе – гэта першая і найважнейшая патрэба чалавека, якая вызначае здольнасць яго да працы і забяспечвае гарманічнае развіццё асобы. Яно з’яўляецца найважнейшай перадумовай да пазнання навакольнага свету, да самасцвярджэння і шчасця чалавека. Паводле даных СААЗ, здароўе чалавека на 50–55% вызначаецца ўмовамі і ладам жыцця, на 25% – экалагічнымі ўмовамі, на 15–20% яно абумоўлена генетычнымі фактарамі і толькі на 10–15% – дзейнасцю сістэмы аховы здароўя. Ахова ўласнага здароўя – гэта непасрэдны абавязак кожнага, ён не мае права перакладаць яго на навакольных. Паводле азначэння Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, “здароўе – гэта стан фізічнага, духоўнага і сацыяльнага дабрабыту, а не толькі адсутнасць хвароб і фізічных дэфектаў.
Здаровы лад жыцця ёсць спосаб жыццядзейнасці, адпаведны генетычна абумоўленым тыпалагічным асаблівасцям дадзенага чалавека, канкрэтным умовам жыцця, і накіраваны на фарміраванне, захаванне і ўмацаванне здароўя і на паўнавартаснае выкананне чалавекам яго сацыяльна-біялагічных функцый. Іншымі словамі: Здаровы лад жыцця – гэта тыя паводзіны, якія дапамагаюць чалавеку захаваць і ўмацаваць здароўе, пражыць доўгае, актыўнае і насычанае жыццё.
У нашым сучасным свеце высокай канкурэнцыі проста неабходна весці здаровы лад жыцця. Трымаючыся гэтых простых прынцыпаў, Вы будзеце здаровы ва ўсіх сэнсах гэтага слова.
1) Заўсёды добра высыпайцеся.
Здаровы і своечасовы сон – гэта выдатны настрой і зарад на цэлы дзень, а з гэтага і пачынаецца здаровы лад жыцця. Ніжэй я пералічу некалькі пунктаў для добрага сну:
- звычайны дарослы чалавек павінен спаць каля 7 гадзін у суткі;
- найбольш спрыяльны час для сну да паўночы;
- заўсёды перад сном праветрывайце свой дом;
- там, дзе вы спіце, не павінна быць ні занадта цвёрда, але і не вельмі мякка;
- нельга есці перад сном – гэта вельмі дрэнна ўплывае на страваванне, што пасля прывядзе да залішняй вагі і шэрагу захворванняў;
- ніколі не пашкодзіць перад сном цёплая расслабляльная ванна;
- каб пазбегнуць кашмараў і непрыемных сноў, не глядзіце перад сном жахі і драмы;
- калі вас мучыць бяссонніца, то выпіце настой з мяты або мелісы.
2)Зарадка!
Здаровы лад жыцця немагчымы без ранішняй размінкі або зарадкі, якая падрыхтуе наш арганізм да працаздольнага стану, здыме дрымотнасць і млявасць, прыўздыме настрой. Практыкаванні для ранішняй зарадкі трэба падабраць з упорам на гнуткасць, рухомасць і правільнае дыханне. Рабіце зарадку плаўна, нікуды не спяшаючыся.
3) Рэжым харчавання!
Успомніце фразу: “Ты – тое, што ты ясі”. Цікаўцеся прынцыпамі правільнага харчавання, райцеся са спецыялістамі. З ежай мы атрымліваем сілу, энергію, вітаміны для падтрымання жыццядзейнасці. Але яе лішак таксама багаты дрэннымі наступствамі.
Калі Вы вырашыліся весці правільны лад жыцця, то вы павінны выконваць рэжым харчавання. Рацыянальнае харчаванне:
- колькасць прыёмаў ежы на працягу дня не павінна перавышаць 3–4 разы, з прамежкамі каля 4 гадзін;
- Ешце кожны дзень у адзін час і не забывайце пра апошні прыём ежы за 2 гадзіны да сну;
- на прыём ежы аддавайце каля 30 хвілін;
- усходняя прыказка гаворыць: сняданак з’еш сам, абед падзялі з сябрам, вячэру аддай ворагу;
- каларыйнасць ежы з раніцы да вечара павінна змяншацца.
4) Пазбаўцеся ад лішняй вагі.
Лішнія кілаграмы і здаровы лад жыцця – рэчы несумяшчальныя. Лішняя вага прывядзе вас да цяжкіх захворванняў сэрца, лёгкіх, страўнікава-кішачнага тракту і сапсуе пазваночнік. Лішняя вага трапляе не толькі пад скуру, але і на ўнутраныя органы. Не займайцеся самадзейнасцю і не сядзіце па тыдні на розных дыетах, значна больш эфектыўна і бяспечна для вашага здароўя будзе схадзіць да дыетолага, які і зробіць для вас правільную дыету.
5) Адмоўцеся ад шкодных звычак.
Ад шкодных звычак адмовіцца заўсёды вельмі цяжка, але, на жаль, здаровы лад жыцця і шкодныя звычкі проста не сумяшчальныя.
Падумайце, што шкодная звычка не толькі залежнасць, а яшчэ і яд, якія бяруць над вамі верх. У першую чаргу – гэта курэнне: Вы атручваеце не аднаго сябе, але і людзей, дзяцей, якія жывуць з вамі побач, або звычайных сустрэчных на вуліцы. Паводле статыстычных даных, курэнне забівае штогод каля 5 мільёнаў людзей! Гэта шалёныя лічбы. Курэнне, алкаголь і наркотыкі бесперапынна вядуць чалавека да смерці, ствараючы ілюзію шчасця. Гэта вельмі вялікая праблема ў наш час, таму вельмі важна адхіліцца ад гэтага віруса 21 стагоддзя і паказаць добры прыклад для падрастаючага пакалення!
6) Асабістая гігіена!
Неабходна выконваць правілы асабістай гігіены, бо яны ўзаемазвязаны са здароўем. Выкананне элементарных правілаў гігіены выратуе вас ад шэрагу розных захворванняў і касых позіркаў грамадства.
7) Стварыце рэжым дня.
Рэжым дня – гэта план дзеянняў, неабходнае планавання жыцця для аптымізацыі ўласнага часу. Выконваць рэжым дня значна прасцей, чым вы думаеце, трэба толькі трохі часу, каб выпрацаваць звычку.
8) Спорт – залог прыгажосці і здароўя.
Рух – гэта жыццё і здароўе. Вам трэба знайсці той від спорту, які будзе па душы менавіта вам, каб вы атрымлівалі ад яго задавальненне. Пачніце з меншага, напрыклад, з бегу па раніцах, шведскай хады, замест суталокі грамадскага транспарту прайдзіцеся некалькі прыпынкаў пешшу.
9) Гартуйся, калі хочаш быць здаровы!
Пры сталым гартаванні арганізма Вы аздаровіцеся і памаладзееце.
Ніжэй будуць пералічаны асноўныя правілы загартоўвання:
- гартавацца трэба пастаянна;
- час працэдуры трэба павялічваць плаўна;
- карыстайцеся кантраснымі працэдурамі;
10) Умейце кіраваць сваімі эмоцыямі і змагацца са стрэсам.
Неабходна браць жыццё ў свае рукі, а не паддавацца абставінам і плыць па плыні. Неабходна зразумець, што падзеі, якія з намі адбываюцца, следства нашых думак і дзеянняў. Вы не павінны хвалявацца з-за непагадзі, дрэннага фінансавага становішча, здрады сябра або звальнення з працы – паглядзіце на рэчы з іншага боку, зрабіце высновы і наперад да новых перамог.
Старайцеся спакайней ставіцца да ўзніклых праблем і няўдач. Адмоўныя эмоцыі не толькі пагаршаюць упэўненасць у сабе, але і вядуць да хвароб, пастаянных стрэсаў. Справіцца са стрэсамі дапамогуць заняткі любімай справай, спорт ці новыя захапленні.
Палюбіце сябе ў гэтым свеце і вядзіце здаровы лад жыцця!!!