Аўтатранспартная дзяржаўная ўстанова «Белтрансспецаўта» Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

220004, г. Мінск, вул. Карла Лібкнехта, 54.
E-mail: beltransspec@udp.gov.by
Прыёмная: Тэл: 8 (017) 2704678

Связаться с нами: 7335

Instagram

КАРАНАВІРУСНАЯ ІНФЕКЦЫЯ – вострае інфекцыйнае віруснае захворванне, якое характарызуецца запаленнем дыхальных шляхоў, інтаксікацыяй

ЗАРАЖЭННЕ АДБЫВАЕЦЦА:

  • паветрана-кропельным шляхам;
  • кантактна-бытавым шляхам (пры трапленні віруса на слізістыя абалонкі вачэй, рота і носа).

МЕРЫ ПРАФІЛАКТЫКІ

  • пазбягайце кантактаў з людзьмі з сімптомамі рэспіраторнай інфекцыі;
  • устрымайцеся ад наведвання месцаў масавага збору людзей;
  • выкарыстоўвайце сродкі абароны органаў дыхання (аднаразовыя медыцынскія маскі), калі кантактуеце з людзьмі з сімптомамі рэспіраторнай інфекцыі;
  • мыйце рукі з выкарыстаннем мыла або антысептычных сродкаў на спіртавой аснове як мага часцей, у тым ліку пасля наведвання месцаў масавага збору людзей;
  • не дакранайцеся да вачэй, рота і носа рукамі, калі яны не вымытыя ці не апрацаваны антысептыкам;
  • спажывайце толькі тэрмічна апрацаваную ежу, бутыляваную або кіпячоную ваду

АСНОЎНЫЯ СІМПТОМЫ:

  • павышэнне тэмпературы
  • насмарк
  • сухі кашаль і/або боль у горле
  • пачуццё стомленасці
  • галаўны боль
  • можа быць вадкі стул

Калі вы прыбылі з краіны, у якой рэгістраваліся выпадкі інфекцыі, выкліканай каранавірусам 2019-nCoV, то пры з’яўленні сімптомаў захворвання неадкладна звяртайцеся па медыцынскую дапамогу, мінімізаваўшы кантакты з навакольнымі (выклікайце хуткую медыцынскую дапамогу і паведаміце дыспетчару, што вы наведвалі краіну, у якой рэгістраваліся выпадкі інфекцыі, выкліканай каранавірусам 2019-nCoV).