Аўтатранспартная дзяржаўная ўстанова «Белтрансспецаўта» Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

220004, г. Мінск, вул. Карла Лібкнехта, 54.
E-mail: beltransspec@udp.gov.by
Прыёмная: Тэл: 8 (017) 2704678

Связаться с нами: 7335

Instagram

Паўторны аўкцыён па продажы аўтамабіляў, якія належаць установе “БЕЛТРАНССПЕЦАЎТА” (заканчэнне прыёму дакументаў 16.09.2022 у 11.00)

Дата аўкцыёну: 20.09.2022 (3-і аўкцыён)

РУП “Інстытут нерухомасці і ацэнкі” паведамляе аб правядзенні паўторнага адкрытага аўкцыёну па продажы маёмасці, якая належыць установе “БЕЛТРАНССПЕЦАЎТА”

Аўкцыён адбудзецца 20.09.2022 у 11.00

па адрасе: г. Мінск, вул. Камсамольская, д. 11, 3 паверх, каб. 4.

Лот № 1

Найменне прадмета аўкцыёну, яго характарыстыка

MERCEDES-BENZ S500 L з інвентарным нумарам 604281 згодна з інвентарнай карткай уліку аб’екта асноўных сродкаў.

Кузаў (рама) №WDD2211711A181081.

Тып ТС – легкавы седан.

Год выпуску – 2007.

Колер – чорны.

Дазволеная маса, кг – 2525.

Аб’ём рухавіка, куб. см – 5461.

Прабег на 06.06.2022 г. – 253 795 км.

Непрацоўныя дзве АКБ, неабходны замена трох пнеўмастоек падвескі, замена сайленблока рэдуктара задняга моста, замена блока РУЗ, рамонт тармазной сістэмы з заменай тармазных трубак, дыскаў і калодак ручнога тормазу, замена фірменнай эмблемы на капоце.

Месца знаходжання прадмета аўкцыёну

г. Мінск, вул. К. Лібкнехта, 54.

Пачатковая цана продажу

10 937,00 (дзесяць тысяч дзевяцьсот трыццаць сем беларускіх рублёў 00 капеек) без уліку ПДВ.

Крок аўкцыёну

5 %

Сума задатку

1 093,70 (Адна тысяча дзевяноста тры беларускія рублі 70 капеек)

Лот № 2

Найменне прадмета аўкцыёну, яго характарыстыка

BMW X5 з інвентарным нумарам 604130 згодна з інвентарнай карткай уліку аб’екта асноўных сродкаў.

Кузаў (рама) №WBAFB91070LN97117.

Тып ТС – легкавы пазадарожнік універсал (suv universal).

Год выпуску – не вызначаны.

Колер – чорны.

Дазволеная маса, кг – 2680.

Аб’ём рухавіка, куб. см – 4619.

Прабег на 06.06.2022 г. – 215 412 км.

Не працоўная АКБ, неабходны рамонт АКПП, замена правага шруса, замена цяг стабілізатара, няўстойлівая праца РУЗ, няма пробкі бачка амывальніка.

Месца знаходжання прадмета аўкцыёну

г. Мінск, вул. К. Лібкнехта, 54.

Пачатковая цана продажу

9 415,90 (Дзевяць тысяч чатырыста пятнаццаць беларускіх рублёў 90 капеек) без уліку ПДВ

Крок аўкцыёну

5 %

Сума задатку

941,59 (дзевяцьсот сорак адзін беларускі рубель 59 капеек)

Лот № 3

Найменне прадмета аўкцыёну, яго характарыстыка

MERCEDES-BENZ S500 L з інвентарным нумарам 604274 згодна з інвентарнай карткай уліку аб’екта асноўных сродкаў.

Кузаў (рама) №WDD2211711A183875.

Тып ТС – легкавы седан (sedan).

Год выпуску – 2007.

Колер – чорны.

Дазволеная маса, кг – 2565.

Аб’ём рухавіка, куб. см – 5461.

Прабег на 06.06.2022 г. – 504 568 км.

Непрацоўныя дзве АКБ, неабходныя рамонт АКПП, карозія апорных элементаў кузава, арак, днішча, пашкоджанне ЛФП (сколы, драпіны), не працуюць люстэрка бакавога віду, стук у падвесцы, неабходна замена фар галаўнога святла.

Месца знаходжання прадмета аўкцыёну

г. Мінск, вул. К. Лібкнехта, 54.

Пачатковая цана продажу

11 142,10 (адзінаццаць тысяч сто сорак два беларускія рублі 10 капеек) без уліку ПДВ.

Крок аўкцыёну

5 %

Сума задатку

1 114,21 (адна тысяча сто чатырнаццаць беларускіх рублёў 21 капейка)

Лот № 4

Найменне прадмета аўкцыёну, яго характарыстыка

DAF BOVA з інвентарным нумарам 615507 згодна з інвентарнай карткай уліку аб’екта асноўных сродкаў.

Кузаў (рама) №XL9AB34CGY8003350.

Тып ТС – аўтобус вагон.

Год выпуску – 2000.

Колер – белы.

Дазволеная маса, кг – 17000.

Маса без нагрузкі, кг – 12000.

Аб’ём рухавіка, куб. см – 12000.

Прабег на 06.06.2022 г. – 981 389 км.

Неабходны рамонт КПП, электраабсталявання, інтэр’еру салона (сядзенні), кузаўныя работы, малярныя работы, цеча даху.

Месца знаходжання прадмета аўкцыёну

г. Мінск, вул. К. Лібкнехта, 54.

Пачатковая цана продажу

16 453,51 (шаснаццаць тысяч чатырыста пяцьдзясят тры беларускія рублі 51 капейка)

Крок аўкцыёну

5 %

Сума задатку

1 645,35 (адна тысяча шэсцьсот сорак пяць беларускіх рублёў 35 капеек)

Рэквізіты для пералічэння задатку

р/р BY85BAPB30127802900100000000 у ААТ “Белаграпрамбанк”, г. Мінск, вул. Раманаўская Слабада, 8, BIC банка BAPBBY2X.

Атрымальнік – РУП “Інстытут нерухомасці і ацэнкі”, УНП 190055182 / АКПА 37492021.

Прызначэнне плацяжу: задатак для ўдзелу ў аўкцыёне 20.09.2022 (Установа “Белтрансспецаўта”, Лот №__).

Код прызначэння плацяжу – 40901″Пералічэнне гарантыйнага ўзносу”.

Удзельнік, які жадае ўдзельнічаць у аўкцыёне ў дачыненні да некалькіх лотаў, уносіць задаткі ў памеры, устаноўленым для кожнага з лотаў.

Месца, дата і час заканчэння прыёму заяў

па 16.09.2022 да 11.00 у працоўныя дні з 8.30 да 12.00, з 13.30 да 16.00 па адрасе: г.Мінск, вул. Камсамольская, 11, каб. 7

Звесткі аб прадаўцу

Установа “БЕЛТРАНССПЕЦАЎТА”

г. Мінск, вул. Карла Лібкнехта, д. 54

тэл. 8 (017) 270-46-78

Кантактная асоба для агляду аб’ектаў:

Панчанка Аляксей Аляксандравіч 8 (033) 333-50-20

Звесткі пра арганізатара аўкцыёну

РУП “Інстытут нерухомасці і ацэнкі”

г. Мінск, вул. Камсамольская, д. 11, пам. 9, каб. 7

тэл. 8(017) 324-70-57, 8(029) 356-90-03, 8(029) 550-09-59

Формы заяў і пагаднення можна папярэдне запытаць у арганізатара аўкцыёну па электроннай пошце torgi@ino.by

Умовы аўкцыёну

1. Пераможца аўкцыёну альбо адзіны ўдзельнік, зычны набыць Лот па пачатковай цане, павялічанай на пяць працэнтаў (далей – Прэтэндэнт на куплю), абавязаны заключыць з Прадаўцом дагавор куплі-продажу на працягу 10 (дзесяці) працоўных дзён з дня правядзення аўкцыёну (пасля прад’яўлення Прадаўцу копіі плацежнага дакумента, які пацвярджае пакрыццё Арганізатару аўкцыёну кошту выдаткаў на арганізацыю і правядзенне аўкцыёну).

2. Пераможца аўкцыёну (Прэтэндэнт на куплю) абавязаны аплаціць кошт набытай маёмасці на працягу 30 (трыццаці) каляндарных дзён з даты заключэння дагавора куплі-продажу, за выключэннем аплаты кошту набытай маёмасці ў растэрміноўку.

Растэрміноўка аплаты кошту набытай маёмасці прадастаўляецца ў адпаведнасці з заканадаўствам.

3. Пераможца аўкцыёну (Прэтэндэнт на куплю) абавязаны пералічыць на разліковы рахунак арганізатара аўкцыёну грашовыя сродкі ў кошт кампенсацыі кошту выдаткаў на арганізацыю і правядзенне аўкцыёну на падставе рахунку-фактуры на працягу 10 (дзесяці) працоўных дзён з дня правядзення аўкцыёну.

4. На Прэтэндэнта на куплю распаўсюджваюцца правілы і ўмовы, устаноўленыя заканадаўствам для Пераможцы аўкцыёну.

Парадак правядзення аўкцыёну вызначаны Палажэннем аб парадку арганізацыі і правядзення аўкцыёнаў (конкурсаў) па продажы асобных аб’ектаў, якія знаходзяцца ў дзяржаўнай уласнасці, зацверджаным пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 12 ліпеня 2013 г. № 609 “Аб зацвярджэнні Палажэння аб парадку арганізацыі і правядзення аўкцыёнаў (конкурсаў) па продажы асобных аб’ектаў, якія знаходзяцца ў дзяржаўнай уласнасці”.

Умовы ўдзелу ў аўкцыёне

Удзельнікамі аўкцыёну могуць быць юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі Рэспублікі Беларусь, а таксама замежныя юрыдычныя асобы, грамадзяне Рэспублікі Беларусь, замежныя грамадзяне, асобы без грамадзянства.

Асоба, якая хоча прыняць удзел у аўкцыёне, не пазней тэрміну, названага ў паведамленні аб правядзенні аўкцыёну, падае арганізатару аўкцыёну заяву на ўдзел у аўкцыёне (па форме, устаноўленай Арганізатарам аўкцыёну), да якой прыкладае:

дакумент, які пацвярджае ўнясенне сумы задатку на разліковы рахунак, пазначаны ў паведамленні, з адзнакай банка;

Заяву аб азнаямленні з прадметам аўкцыёну (па форме, устаноўленай Арганізатарам аўкцыёну);

юрыдычнай асобай або індывідуальным прадпрымальнікам Рэспублікі Беларусь – копію дакумента, які пацвярджае дзяржаўную рэгістрацыю юрыдычнай асобы або індывідуальнага прадпрымальніка, завераную ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку;

замежнай юрыдычнай асобай – легалізаваныя ва ўстаноўленым парадку копіі ўстаноўчых дакументаў і выпіску з гандлёвага рэестра краіны ўстанаўлення (выпіска павінна быць зроблена не раней за шэсць месяцаў да падачы заявы на ўдзел у аўкцыёне) альбо іншы эквівалентны доказ юрыдычнага статусу ў адпаведнасці з заканадаўствам краіны ўстанаўлення з натарыяльна засведчаным перакладам на беларускую або рускую мову;

прадстаўніком юрыдычнай асобы Рэспублікі Беларусь – даверанасць, выдадзеную ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку (за выключэннем кіраўніка юрыдычнай асобы);

прадстаўніком грамадзяніна або індывідуальнага прадпрымальніка Рэспублікі Беларусь – натарыяльна засведчаную даверанасць;

прадстаўніком замежнага грамадзяніна – натарыяльна засведчаную даверанасць з перакладам на рускую або беларускую мову;

прадстаўніком замежнай юрыдычнай асобы, замежнай фізічнай асобы – даверанасць, легалізаваную ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку, з натарыяльна засведчаным перакладам на беларускую або рускую мову.

Пры падачы дакументаў заяўнік (яго прадстаўнік) прад’яўляе дакумент, які сведчыць асобу, а кіраўнік юрыдычнай асобы – таксама дакумент, які пацвярджае яго паўнамоцтвы (загад аб прызначэнні на пасаду кіраўніка, або завераная выпіска з рашэння агульнага сходу, праўлення альбо іншага органа кіравання юрыдычнай асобы ў адпаведнасці з устаноўчымі дакументамі, або працоўны дагавор (кантракт), або адпаведны грамадзянска-прававы дагавор, ці іншыя дакументы ў адпаведнасці з заканадаўствам).

Да ўдзелу ў аўкцыёне дапускаюцца асобы, якія падалі ва ўстаноўлены паведамленнем тэрмін неабходныя дакументы, а таксама заключылі з Арганізатарам аўкцыёну пагадненне аб правах і абавязках бакоў у працэсе падрыхтоўкі і правядзення аўкцыёну (па форме, устаноўленай Арганізатарам аўкцыёну).

Накіраванне дакументаў паштовым адпраўленнем, з мэтай рэгістрацыі ў якасці ўдзельніка аўкцыёну, не дапускаецца.

Звесткі аб удзельніках аўкцыёну не падлягаюць разгалашэнню за выключэннем выпадкаў, прадугледжаных заканадаўствам.

Удзельнік аўкцыёну мае права да пачатку аўкцыёну пісьмова адклікаць сваю заяву на ўдзел у ім, што цягне абавязак Арганізатара аўкцыёну вярнуць названай асобе суму ўнесенага задатку на працягу 5 (пяці) працоўных дзён з дня правядзення аўкцыёну.

Задатак, унесены Пераможцам аўкцыёну (Прэтэндэнтам на куплю), улічваецца ў кошт канчатковага кошту прадмета аўкцыёну.

Задатак, унесены ўдзельнікам аўкцыёну, які не стаў Пераможцам аўкцыёну (Прэтэндэнтам на куплю), падлягае вяртанню безнаяўным плацяжом на працягу       5 (пяці) працоўных дзён з дня правядзення аўкцыёну.

У выпадку прызнання аўкцыёну нерэзультатыўным удзельнікі аўкцыёну, якія адмовіліся абвясціць сваю цану, а ў выпадку анулявання выніку аўкцыёну – Пераможца аўкцыёну (Прэтэндэнт на куплю), аплачваюць арганізатару аўкцыёну штраф у памеры 100 (ста) базавых велічынь па лотах № 1–3 і 20% (дваццаць працэнтаў) ад пачатковай цаны                   па лоце № 4 на працягу аднаго месяца з дня правядзення аўкцыёну.

Арганізатар аўкцыёну мае права адмовіцца ад правядзення аўкцыёну ў любы час, але не пазней як за тры каляндарныя дні да наступлення даты правядзення аўкцыёну. Паведамленне аб адмове ад правядзення аўкцыёну размяшчаецца на рэсурсах, на якіх апублікавана паведамленне аб правядзенні аўкцыёну.