Аўтатранспартная дзяржаўная ўстанова «Белтрансспецаўта» Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

220004, г. Мінск, вул. Карла Лібкнехта, 54.
E-mail: beltransspec@udp.gov.by
Прыёмная: Тэл: 8 (017) 2704678

Связаться с нами: 7335

Instagram
Bez imeni 2

Грамадскае аб’яднанне “Беларускі саюз жанчын” (ГА “БСЖ”) створана 14 снежня 1991 года. На добраахвотнай аснове аб’ядноўвае жанчын у структурных падраздзяленнях арганізацыі, створаных ва ўсіх абласцях, раёнах, гарадах, у многіх працоўных калектывах і па месцы жыхарства жанчын. У цяперашні час у Саюзе знаходзяцца больш за 150 тысяч жанчын, дзейнічае звыш 5 тысяч першасных арганізацый. Найвышэйшым органам Беларускага саюза жанчын з’яўляецца канферэнцыя, якая збіраецца не радзей за 1 раз у 5 гадоў. У перыяд паміж канферэнцыямі пастаянным кіраўнічым органам з’яўляецца праўленне ГА “БСЖ”, выканаўчым — Прэзідыум ГА “БСЖ”.

Мэты і задачы ГА “БСЖ”:

  1. павышэнне статусу жанчын у грамадстве, іх ролі ва ўсіх галінах жыцця краіны;
  2. дасягненне грамадзянскай згоды ў супольнасці;
  3. арганізацыя асветніцкай і кансультацыйнай дзейнасці;
  4. садзейнічанне ахове і паляпшэнню здароўя жанчын, павышэнню якасці іх жыцця;
  5. ажыццяўленне дабрачыннай дзейнасці;
  6. абарона правоў жанчын і дзяцей, умацаванне сям’і;
  7. ажыццяўленне міжнароднай дзейнасці метадамі жаночай дыпламатыі.

Напрамкі дзейнасці ГА “БСЖ”:

  •  “Сацыяльная падтрымка жанчын”
  •  “Жанчына. Сям’я. Духоўна-маральнае адраджэнне”
  • “Роўныя правы і роўныя магчымасці”
  •  “Жанчына ў адзіным свеце” і іншыя значныя сацыяльна накіраваныя праграмы.

Прадметам дзейнасці:

  • сацыяльная дзейнасць, накіраваная на аказанне дапамогі членам аб’яднання з дапамогай рэалізацыі праграм і правядзення мерапрыемстваў.