ГА БРСМ
БРСМ: час наперад!
КАМІТЭТ БРСМ МАСКОЎСКАГА РАЁНА г. МІНСКА
Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі Маскоўскага раёна г. Мінска – гэта ініцыятыўная і актыўная сталічная моладзь, сотні яркіх і цікавых праектаў, тысячы добрых і карысных спраў, незабыўныя будні і святы ў студэнцкіх атрадах, рэзультатыўная маладзёжная праваахоўная дзейнасць, непарыўная сувязь пакаленняў, пляцоўка для рэалізацыі ідэй і праектаў моладзі, гэта крутыя івэнты і спартыўныя спаборніцтвы, турзлёты, квэсты…

Кантакты камітэта БРСМ Маскоўскага раёна г. Мінска
Адрас: г. Мінск, пр-т Дзяржынскага, 10, кабінет №№ 204, 206, інд. 220036.
Тэлефон (факс): 8 017 394 85 50, 8 017 258 33 30
Е-mail: brsm.maskouski@gmail.com
ЛІДАР Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі Маскоўскага раёна г. Мінска – Андрусевіч Канстанцін Аляксандравіч, выпускнік БДУ, у 2016–2018 гг. – сакратар камітэта БРСМ БДУ, з 2018 г. – першы сакратар камітэта БРСМ Маскоўскага р-на г. Мінска.
Тэлефон: 8 017 394 85 50
БРСМ Маскоўскага раёна г. Мінска актыўна прысутнічае ва ўсіх папулярных сацыяльных сетках і месенджарах:
- «ВКонтакте» – https://vk.com/brsm.maskouski
- «Telegram» – https://t.me/brsm_maskouski
- «Instagram» – https://www.instagram.com/brsm.maskouski
- «Facebook» – https://www.facebook.com/brsm.maskouski
Першасная арганізацыя Грамадскага аб’яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” аўтатранспартнай дзяржаўнай установы “БЕЛТРАНССПЕЦАЎТА” Упраўлення справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Адрас: 220004, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Карла Лібкнехта, 54
Сакратар па ГА “БРСМ” – Аляксейчык Лізавета Андрэеўна, тэл. 270-20-58
«Тут лёгка быць маладым!»
Маладым душой, думкамі і верай.
Мы моладзь, мы будучыня. Мы будучыня сваёй сям’і, свайго горада, сваёй краіны. Разам мы зможам усё, і наша маладосць нам дапаможа!

«Тут лёгка быць сябрам!»
Сяброў не можа быць зашмат, сябры – гэта выдатна, сябры – гэта мы!

«Тут лёгка быць лідарам!»
Стаў і дасягай мэты, рабі ўсё, што табе цікава, а мы дапаможам табе стаць спартсменам, паэтам, спеваком, музыкам, кіраўніком студатрада, стаць модным дызайнерам, смелым дружыннікам і ўвесь час быць першым.

«Тут лёгка быць моцным!»
Моцна тварыць, моцна сябраваць, моцна жыць і любіць.

«Тут лёгка быць самім сабой!»
Мы адкрыем вас свету і адкрыем свет для вас.

ПА ГА “БРСМ” установы “БЕЛТРАНССПЕЦАЎТА” ажыццяўляе сваю дзейнасць па многіх напрамках:
- Грамадзянска-патрыятычнае выхаванне моладзі:
Дзейнасць ПА ГА “БРСМ” накіравана на выхаванне ў моладзі нацыянальнай і грамадзянскай самасвядомасці, павагі да гісторыі, культуры і традыцый свайго народа, гераічнага мінулага свайго горада і Радзімы, захаванне пераемнасці пакаленняў. ПА ГА “БРСМ” прымае ўдзел у рэспубліканскіх акцыях, такіх як “Кветкі Вялікай Перамогі”, “Беларусь памятае. Памятае кожнага”, “Мы – грамадзяне Беларусі” і інш.




- Валанцёрскі рух ГА “БРСМ” “Добрае Сэрца”
Асноўнай мэтай руху з’яўляецца ўцягванне моладзі ў працэсы вызначэння і вырашэння сацыяльных праблем грамадства, выхаванне ў моладзі пачуцця міласэрнасці і спагады. Рух “Добрае Сэрца” заснаваны на традыцыях міласэрнасці і дабрачыннасці, аб’ядноўвае дабравольцаў, тых, хто дапамагае бязвыплатна, ад чыстага сэрца.

- Культурна-масавая работа
ПА ГА “БРСМ” Установы “БЕЛТРАНССПЕЦАЎТА” стварае ўмовы для ўсебаковага развіцця маладога пакалення, падтрымлівае ініцыятывы, накіраваныя на інтэлектуальнае, духоўнае, фізічнае развіццё моладзі. У рамках дадзенага кірунку члены ПА ГА “БРСМ” удзельнічаюць у выязных навучальных семінарах, “круглых сталах”, фестывалях здаровага ладу жыцця, конкурсах, прэзентацыях і інш.

