Меры прафілактыкі рэспіраторных інфекцый
Спецыялісты яшчэ раз нагадваюць асноўныя правілы, выкананне якіх дазволіць істотна знізіць рызыку інфікавання рэспіраторнымі вірусамі, у тым ліку вірусамі грыпу і каранавірусамі новага тыпу (COVID-19):
Правіла 1.
Выконвайце гігіену рук! Чыстыя рукі – гэта гарантыя таго, што вы не будзеце распаўсюджваць вірусы, інфікуючы сябе, калі датыкаецеся да рота і носа, і навакольных – праз паверхні.
Як мага часцей, асабліва пасля карыстання грамадскім транспартам, пасля любога наведвання вуліцы і публічных месцаў, перад і пасля ежы, мыйце рукі вадой з мылам або выкарыстоўвайце сродак для дэзінфекцыі рук.
Носіце з сабой дэзінфікавальны сродак для рук або дэзінфікавальныя сурвэткі, каб мець магчымасць у любой абстаноўцы ачысціць рукі.
Гэтыя простыя меры выдаляць вірусы з Вашых рук!
Правіла 2.
Праводзьце рэгулярную вільготную ўборку памяшкання, дзе Вы знаходзіцеся, чыстку і дэзінфекцыю паверхняў з выкарыстаннем бытавых мыйных сродкаў. Звярніце, перш за ўсё, увагу на дзвярныя ручкі, поручні, сталы, крэслы, камп’ютарныя клавіятуры і мышкі, тэлефонныя апараты, пульты кіравання, панэлі аргтэхнікі агульнага карыстання і іншыя прадметы, да якіх датыкаецеся ў побыце і на працы. Падтрымліваць чысціню паверхняў – адно з самых простых, але самых важных правілаў!
Як мага часцей і рэгулярна праветрывайце памяшканне і ўвільгатняйце паветра любымі даступнымі спосабамі ў памяшканні, дзе вы знаходзіцеся.
Правіла 3.
Пазбягайце шматлюдных месцаў або скараціце час знаходжання ў месцах вялікай колькасці людзей (грамадскі транспарт, гандлёвыя цэнтры, канцэртныя залы і інш.).
Пазбягайце блізкага кантакту з людзьмі, якія падаюцца нездаровымі, у якіх маюцца прыкметы рэспіраторнай інфекцыі (напрыклад, кашляюць, чхаюць).
Пазбягайце рукапацісканняў і пацалункаў пры вітанні (да спынення сезону захворвання на ВРІ).
Памятайце, што рэспіраторныя вірусы перадаюцца ад хворага чалавека да здаровага чалавека паветрана-кропельным шляхам (пры размове, чханні, кашлі). Таму старайцеся вытрымліваць адлегласць не менш за 1–1,5 м ад асоб, якія маюць сімптомы рэспіраторнай інфекцыі.
Выконвайце “рэспіраторны этыкет”:
- прыкрывайце рот і нос сурвэткай (хусткай), калі чхаеце або кашляеце;
- выкарыстоўвайце аднаразовыя папяровыя сурвэткі (насоўкі), якія
- выкідайце адразу пасля выкарыстання;
- пры адсутнасці сурвэткі (насоўкі) кашляйце або чхайце ў згіб локця;
- не дакранайцеся нямытымі рукамі да носа, рота і вачэй.
Выкарыстоўвайце медыцынскую маску, калі:
- Вы даглядаеце хворага рэспіраторнай інфекцыяй,
- Вы, магчыма, будзеце кантактаваць з людзьмі з прыкметамі рэспіраторнай інфекцыі.
ВАЖНА! Пры выкарыстанні медыцынскіх масак неабходна выконваць правілы:
- Апрацаваць рукі спіртазмяшчальным сродкам або вымыць з мылам.
- Утрымліваючы маску за завязкі або гумкі ўшчыльную паднесці да твару белым бокам унутр і фіксаваць завязкамі (гумкамі) у становішчы, калі цалкам прыкрыта ніжняя частка твару – і рот, і нос.
- У канцы надаць патрэбную форму гнуткай палосцы (насавога заціску), забяспечваючы шчыльнае прыляганне маскі да твару.
- Зняць выраб, утрымліваючы за завязкі (гумку) ззаду, не датыкаючыся да пярэдняй часткі маскі.
- Выкінуць знятую маску ў зачыняльны кантэйнер для адходаў.
- Вымыць рукі з мылам або апрацаваць спіртазмяшчальным сродкам.
- Пры неабходнасці надзець новую маску, выконваючы этапы 1–3.
ВАЖНА!
Выкарыстоўваць маску не больш за дзве гадзіны.
Неадкладна замяніць маску ў выпадку яе намакання (увільгатнення), нават калі прайшло менш за дзве гадзіны з моманту выкарыстання.
Не дакранацца рукамі да замацаванай маскі.
Старанна вымыць рукі з мылам або апрацаваць спіртазмяшчальным сродкам пасля дотыку да маскі, якая выкарыстоўваецца або выкарыстана.
Аднаразовыя маскі нельга выкарыстоўваць паўторна.
Правіла 4.
Вядзіце здаровы лад жыцця! Гэта павысіць натуральную супраціўляльнасць вашага арганізма да інфекцыі. Часцей рабіце прагулкі на свежым паветры, высыпайцеся і прытрымлівайцеся правілаў рацыянальнага харчавання (ежа павінна быць вітамінізаванай, асабліва багатая вітамінамі A, B1, C, у ежу павінны быць максімальна ўключаны гародніна, садавіна, асабліва якія змяшчаюць вітамін C).
Правіла 5.
У выпадку з’яўлення сімптомаў рэспіраторнай інфекцыі, у тым ліку грыпу і каранавіруснай інфекцыі (павышэнне тэмпературы цела, дрыжыкі, слабасць, галаўны боль, заложанасць носа, кан’юнктывіт, кашаль, абцяжаранае дыханне, болі ў мышцах і пачуццё “ламоты” ў целе):
- заставайцеся дома і выклікайце ўрача на дом;
- калі вы да з’яўлення сімптомаў знаходзіліся ў краінах, у якіх рэгістраваліся выпадкі COVID-19 у папярэднія 14 дзён, то выклікайце хуткую медыцынскую дапамогу і паведаміце пра гэта спецыялісту;
- дзеці з прыкметамі вострай рэспіраторнай інфекцыі павінны заставацца дома і не наведваць дашкольныя ўстановы і школы;
- строга выконвайце ўсе прызначэнні і рэкамендацыі, якія вам дасць урач (пасцельны рэжым, прыём лекавых сродкаў);
- максімальна абмяжуйце свае кантакты з дамашнімі, асабліва дзецьмі, пажылымі людзьмі і асобамі, якія пакутуюць на хранічныя захворванні, каб не заразіць іх;
- выкарыстоўвайце медыцынскую маску, калі вы вымушаны кантактаваць з людзьмі.
Памятайце, што своечасовы зварот да ўрача і пачатае лячэнне дазволіць мінімізаваць рызыку развіцця і ступень цяжкасці асноўнага ўскладнення грыпу і каранавіруснай інфекцыі – пнеўманіі.