Рэспіраторны этыкет
ПАМЯТАЙЦЕ!
Рэспіраторныя вірусы перадаюцца ад хворага чалавека да здаровага чалавека паветрана-кропельным шляхам (пры размове, чханні, кашлі). Таму старайцеся вытрымліваць адлегласць не менш за 1–1,5 м ад асоб, якія маюць сімптомы рэспіраторнай інфекцыі.
Чыстыя рукі – гэта гарантыя таго, што вы не будзеце распаўсюджваць вірусы, інфікуючы сябе, калі датыкаецеся да рота і носа, і навакольных – праз паверхні.
Прыкрывайце рот і нос сурвэткай (хусткай), калі чхаеце або кашляеце!
Выкарыстоўвайце аднаразовыя папяровыя сурвэткі (насоўкі), якія выкідвайце адразу пасля выкарыстання!
Пры адсутнасці сурвэткі (насоўкі) кашляйце або чхайце ў згіб локця! Не дакранайцеся нямытымі рукамі носа, рота і вачэй!