Памятка – парадак самаізаляцыі
ПРАВІЛЫ ПАВОДЗІН ГРАМАДЗЯН, ЯКІЯ ЗНАХОДЗЯЦЦА НА САМАІЗАЛЯЦЫІ ДОМА
Рэжым самаізаляцыі неабходна выконваць для ўласнай бяспекі і бяспекі навакольных людзей на працягу 14 дзён.
Рэжым самаізаляцыі рэкамендаваны для:
- грамадзян, якія прыбылі на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь на працягу апошніх 14 дзён, з эпідэмічна небяспечнай краіны па інфекцыі, выкліканай вірусам SARS/CoV-2019 (інфекцыі COVID-19);
- грамадзян, якія знаходзіліся ў верагодным (нядоўгім, непрацяглым) кантакце з пацыентам з каранавіруснай інфекцыяй
У выпадку самаізаляцыі на даму Вам неабходна:
- заставацца дома на працягу 14 дзён. Не варта наведваць месца працы/вучобы, а таксама месцы масавага знаходжання людзей (магазіны, кафэ, гандлёвыя цэнтры і іншыя);
- максімальна абмежаваць любыя кантакты, уключаючы членаў сям’і, якія пражываюць з Вамі ў адной кватэры:
- размясціцца ў асобным пакоі, у выпадку адсутнасці асобнага пакоя – забяспечыць адлегласць не менш за 1,5 м ад іншых членаў сям’і;
- мінімізаваць кантакты з пажылымі людзьмі (60 гадоў і старэй), асобамі з хранічнымі захворваннямі сэрца, лёгкіх, цукровым дыябетам і інш.
- У выпадку крайняй неабходнасці кантакту з вышэйазначанымі асобамі Вам неабходна выкарыстоўваць медыцынскую маску;
- мыць рукі з мылам старанна і не менш за 20 секунд, не забываючы пра вобласці паміж пальцамі, вакол пазногцяў, кутыкулы і вялікага пальца. Можна выкарыстоўваць антысептык для апрацоўкі рук.
- як мага часцей праветрываць памяшканне, дзе вы знаходзіцеся, праводзіць вільготную ўборку ў памяшканні, надаючы асаблівую ўвагу апрацоўцы дзвярных ручак, прадметаў мэблі, тэлефонных апаратаў, пультаў кіравання, камп’ютарных клавіятур, мышак і іншых гаджэтаў, санітарна-тэхнічнага абсталявання і іншых прадметаў.
- выкарыстоўваць аднаразовыя насоўкі або сурвэткі з наступнай утылізацыяй у закрыты смеццевы кантэйнер або пластыкавы пакет.
- Пры наяўнасці крайняй неабходнасці выхаду з кватэры (наведванне прадуктовага магазіна або аптэкі, выдаленне смецця) – выкарыстоўвайце медыцынскую маску.
Калі Вы ў кватэры не адзін:
у Вас павінны быць асобныя ручнікі, асобная пасцельная бялізна, асобны посуд;
- пры неабходнасці перадачы прадметаў (посуду, адзення і да т. п.) членам сям’і, выключыце непасрэдны кантакт;
- мыццё бялізны ажыццяўляйце асобна ад іншых членаў сям’і;
- пры перамяшчэнні па кватэры выкарыстоўвайце медыцынскую маску, дакранайцеся да паверхняў (дзвярных ручак, механізмаў санітарна-тэхнічнага абсталявання і іншых) з выкарыстаннем аднаразовай сурвэткі.
ВАЖНА!
Пры выкарыстанні медыцынскіх масак (аднаразовых) неабходна выконваць наступныя правілы:
- Апрацаваць рукі спіртазмяшчальным сродкам або вымыць з мылам.
- Утрымліваючы маску за завязкі або гумкі ўшчыльную паднесці да твару белым бокам унутр і фіксаваць завязкамі (гумкамі) у становішчы, калі цалкам прыкрыта ніжняя частка твару – і рот, і нос.
- У канцы надаць патрэбную форму гнуткай палосцы (насавога заціску), забяспечваючы шчыльнае прыляганне маскі да твару.
- Зняць выраб, утрымліваючы за завязкі (гумку) ззаду, не датыкаючыся да пярэдняй часткі маскі.
- Выкінуць знятую маску ў зачыняльны кантэйнер для адходаў.
- Вымыць рукі з мылам або апрацаваць спіртазмяшчальным сродкам.
- Пры неабходнасці надзець новую маску, выконваючы этапы 1–3.
ВАЖНА!
- Выкарыстоўваць маску варта не больш за дзве гадзіны.
- Неадкладна замяніць маску ў выпадку яе намакання (увільгатнення), нават калі прайшло менш за дзве гадзіны з моманту выкарыстання.
- Не дакранацца рукамі да замацаванай маскі.
- Старанна вымыць рукі з мылам або апрацаваць спіртазмяшчальным сродкам пасля дотыку да маскі, якая выкарыстоўваецца або выкарыстана.
- Аднаразовыя маскі нельга выкарыстоўваць паўторна.
- Шматразовую маску неабходна сціраць асобна, пасля мыцця прапрасаваць гарачым прасам з двух бакоў.
Калі з Вамі на працягу першых сутак з моманту прыбыцця не звязаўся медыцынскі работнік тэрытарыяльнай арганізацыі аховы здароўя, патэлефануйце самастойна ў паліклініку па месцы жыхарства (часовага знаходжання).